onload='show_ru();'

вторник, 14 октября 2014 г.

МОЯ СТРАНА СОШЛА С УМА

«МОЯ СТРАНА СОШЛА С УМА»
Пытанне тыдня. Хто на фотаздымку побач з мной?
а) ватнікі, б) узброеныя трактарысты, в) партызаны г) тэрарысты, д) апалчэнцы, е) Banditen ?
Варта зрабіць галасаванку.
Пакуль прыстойныя людзі, блізкія да мяне, вымушаныя пісаць у фэйсбуку «сын за отца не отвечает», адэпты сэкты «пуцінхуйло» шлюць мне абразы і пагрозы.
Ведаеце, я зрабіла дзве істотныя памылкі. Але пра гэта ніжэй. Добра, што вы прачыталі мой папярэдні тэкст — шкада, што не захацелі падумаць. Разумею, што думаць цяжка, таму коратка і тэзісна, ужо без метафараў і сцёбу.
Пазіцыя мая не столькі палітычная, колькі этычная:
Нельга скакаць на стадыёне і пісаць, што адбываецца свята, калі ідзе грамадзянская вайна і столькі ахвяраў з абодвух бакоў. Гэта катастрофа, трагедыя. І ў чалавека з душой і розумам не можа быць адчування «кайфа і эйфарыі».
Сумленнаму чалавеку немагчыма падтрымаць на 100% адзін з бакоў у такой складанай сітуацыі. У той жа час — кожны бок варта намагацца зразумець. І ні ў якім разе не называць людзей ватнікамі і каларадамі ці майдаўнамі і ўкропамі. Бо гэта дэгуманізацыя апанента, якая вядома да чаго можа прывесці.
Нельга пераставаць сумнявацца.
Нельга будаваць еўрапейскую дзяржаву недэмакратычнымі метадамі, на несправядлівасці і злачынствах. Бо тады навошта яна?
На мацерных вершыках не будуецца нацыянальная ідэнтыфікацыя беларуса.
Беларуская мова без палітыкі і без антырускасці - гэта не «заходнерускі фальклёр», як кажуць некаторыя польскія дзеячы. Наша мова і культура самакаштоўныя. І мая матывацыя займацца беларусізацыяй — любоў да свайго, роднага.
Наконт рэцэнзіі на артыкул пра стадыён. Я зрабіла памылку, якую прызнаю. Мне здавалася, усе разумеюць — ва Ўкраіне ідзе грамадзянская вайна. Для мяне, чалавека які быў у Данецку не раз, гэта факт. Апалчэнцы - мясцовыя жыхары (за рэдкім выключэннем). Яны карыстаюцца вялікай падтрымкай насельніцтва Данбасу.
Другі міт (Які я магу пазней аргументавана зняпраўдзіць на падставе дадзеных ААН, АБСЕ, з храналогіяй і з маімі ўласнымі назіраннямі. Не пашкадую часу на артыкул.) — перакананне ў тым, што «спярша расійская армія ўварвалася, а толькі тады Кіеў паехаў на танках». Выявілася, менавіта так бачыцца карціна большасцю дэмакратычна настроеных грамадзянаў. Я нават не здагадвалася пра глыбіню такіх перакананняў. Высветлілася, што трэба тлумачыць і гэты момант. Што я мела на ўвазе, калі напісала пра «еўрапейскія каштоўнасці на танках»?
Калі ўвесну ў Данецку, Луганску і іншых гарадах стаялі Антымайданы, новай уладзе трэба было ехаць і дамаўляцца-дамаўляцца-дамаўляцца, даваць гарантыі захавання правоў. Я сама размаўляла з людзьмі ў Данецку ў сярэдзіне красавіка - яны гатовыя былі застацца Ўкраінай пры пэўных умовах. Трэба было з імі размаўляць. А не ставіць ваяўнічы ўльтыматум і дазваляць актывістам Еўрамайдана жорстка збіваць кандыдата ў прэзідэнты Алега Царова. Ён можа нам з вамі не падабацца, але гэта быў афіцыйна зарэгістраваны кандыдат, да якога на той час прыслухоўваўся Данбас. Яго збілі, прынізілі, знялі майткі. Гэта было ў будынку тэлекампаніі ў Кіеве, куды міліцыя не прыехала, хоць яе выклікалі. Ніхто не панёс адказнасць. Вы лічыце, што кандыдата збілі правільна? Ат, праблема, «бедный кандидат» напісаў мне адзін супрацоўнік Белсату. Той самы, які быў сведкам брутальнага збіцця Някляева. І што мы з вамі адчувалі, калі ў 2010 чулі ад Лукашэнкі: «Подумаешь, дали по голове! Ты же мужик»? Ці мы не зазнавалі прыніжэнне і жудасную гвалтоўную несправядлівасць?
У красавіку 2014 на плошчы Данецка яшчэ сядзелі бяззбройныя людзі. Іх ўжо тады (можаце спраўдзіць па архівах СМІ) называлі тэрарыстамі і каларадамі. Ім паставілі ўльтыматум: разысціся з плошчы, вызваліць захоплены будынак, інакш абяцалі танкі з Кіева. Як гэта Януковіч не дадумаўся да такога «элегантнага» вырашэння «пытання Еўрамайдану»?
І што ж адбылося? Адчуўшы пах палёнага, з Расіі прыехалі некалькі тузінаў авантурыстаў імперскіх перакананняў (Стралкоў і К), якія разам з напалоханымі данбаскімі антымайданаўцамі і значнай часткай мясцовых праваахоўнікаў спачатку захапілі арсеналы міліцыі і СБУ ў Славянску, а потым паступова займелі зброю з вайсковых складаў і пакінутых частак. Ужо падчас АТА неаднаразова фіксаваліся пераходы байцоў на бок паўстанцаў разам з тэхнікай. Паходжанне, бадай, кожнай адзінкі тэхнікі сепаратыстаў вядомае, пытанне вычарпальна асвятляецца ў шматлікіх крыніцах (можна пачаць ад англамоўнай вікіпедыі і нават справаздачаў украінскага войска). Доказаў жа прысутнасці мітычных «сотняў расейскіх танкаў», акрамя начных допісаў у фэйсбуку Авакава, няма.
Калі мы баімся паўтарэння ўкраінскага сцэнара ў Беларусі, трэба дбаць не столькі пра тое, каб Расія не дапамагала сепаратыстам, колькі пра тое, каб сепаратыстаў сярод уласных грамадзянаў не магло быць. Не дзяліць грамадства на «сапраўдных беларусаў», «прарасейскіх акупантаў», «здраднікаў, якія страляюць у народ». Бо мы ЎСЕ народ. І я народ, і вы. Разумееце?
Я пішу вам пра гэта, бо ўжо сорамна маўчаць. І ведаю, што ў Беларусі ёсць людзі з падобнымі меркаваннямі, але яны баяцца выказвацца. Не дзіўна - паглядзіце на колькасць агрэсіўных каментароў, з матам і пагрозамі мне. А тыя, хто выказваюцца, пра што яны пішуць? Адны – агрэсіўна кпяць з ватнікаў і горача падтрымліваюць АТА і «Воинов Света», іншыя – упарта маўчаць, посцяць коцікаў і фоткі з вандровак. Некаторыя інтэлектуалы з гонарам расказваюць гісторыі пра акты дэфекацыі на Чырвонай плошчы ў Маскве. Мне пішуць, што большасць думае інакш, таму я не маю рацыю і павінна маўчаць. «Моя страна сошла с ума»? Дзе плюралізм думак? Дзе імкненне да дыялогу? Дзе спробы ўзважанага аналізу? У Беларусі, дзякуй Богу, не ваенны стан. Мы можам уважліва назіраць, спачуваць людзям і рабіць высновы.
Прызнаваць ДНР і прызнаваць факт існавання ў Данбасе людзей з сваімі поглядамі, гісторыяй і правамі — розныя рэчы.
Чаму я больш увагі надзяляю пазіцыі менавіта жыхароў Данбаса, а не Кіева? Таму, што яе ў беларускай прасторы больш НІХТО не тлумачыць.
Сваю пазіцыю па мове я адкрыта выказвала яшчэ да Ўкраіны. На першым занятку «Мова ці кава» у лютым 2013 разам з студэнтамі быў прыняты галасаваннем Статут курсаў, дзе пункт № 1 «Мы талерантна ставімся да людзей з рознымі палітычнымі поглядамі». І невыпадкова!
Бо мова — агульнанацыянальная каштоўнасць, здольная аб'яднаць краіну. Я не стамляюся гэта паўтараць.
Сябры і знаёмыя раней настойліва казалі мне, што «людзі гета» няздольныя вывесці мову з гета. А я спрачалася, што толькі ў супрацы людзей з розным лёсам і поглядамі можна ратаваць мову.
Зараз гучаць заклікі байкатаваць курсы. Калі выявіцца, што рабіць курсы з ідэяй «мова яднае, мова для ўсіх» далей немагчыма — што ж, мы спрабавалі. Я патраціла на курсы амаль 2 гады жыцця, свае час, грошы і нервы. Але гэта таго каштавала.
PS
«Наша ніва» публікавала мой папярэдні допіс, але з купюрамі і каментарамі, кшталту «далей можна ўжо не чытаць».
Я звяртаюся да рэдакцыі НН з тым, каб апублікаваць тэкст «Моя страна сошла с ума» цалкам і без цэнзуры, без з'едлівых дадаткаў (чытачы самі разбяруцца, ці чытаць далей) і з маім загалоўкам.
Нагадаю, што ў 2013 годзе НН назвала мяне «Асобай года» за грамадзянскую чыннасць. Калі ўжо асоба года не зможа выказаць альтэрнатыўнае меркаванне ў газеце, то хто можа?
 Тут одна российская журналистка беларуского происхождения утверждает, что в Украине конфликт гражданский. Если упростить, то проблема в том, что злые бендеровцы хотели есть русских детей, а добрые днровцы им не давали.
Так вот, дорогая Kati Kibalchych, Вы не просто занимаетесь подменой понятий и манипуляцией одному Богу известно из какого космоса взятой информацией, Вы нагло врёте.
Хотя бы про ополченцев, коих большинство де из местных жителей, в смысле с Донбасса. Потому что обилие российских гастролёров говорить совершенно об обратном. И если допустить, что Ваши коллеги говорят правду, и в Украину приезжают сердобольные бойцы, взяв отпуск для помощи страдающему от бендеровской навалы народу Донбасса, то откуда берётся российская же военная техника? Тоже в отпуск на мариупольском солнышке прибыла погреться? Вы там много говорите про доказательства. Так вы понимаете, в чём беда, кроме Вас и Ваших коллег прекрасные, честные и открытые миру СМИ ополченцы как-то не особо торопятся разговаривать и показывать свои закрома. Наверное, потому что скрывать нечего, ага. Это во-первых.
Во-вторых, вот Вы говорите, с жителями Донбасса нужно было разговаривать? А о чём разговаривать? О том, что Вы им по телеку про несуществующий в Киеве фашизм показывали? Про видео провокации из Крыма, продукции Вашего же работодателя? О чём конкретно нужно было говорить? Вы в своём длинном эмоциональном размышлении, к сожалению, не указали. Поэтому я уточняю.
В-третьих, про жестоко избитого депутата Царёва - это шедевр. Вам дать номер телефона жестоко УБИТЫХ крымских татар вашими же любимыми гоп патриотами из самообороны Крыма? А может Вам дать номера телефонов тех, чьи адреса и все возможные контакты донецкая милиция слила этим бравым ополченцам и на кого объявили реальную охоту? Или на священников, которых бойцы ДНР удерживали в подвалах и Бог знает, что с ними делали. Дать Вам их контакты? Может, на Вас хоть какое-то просветление найдёт.
В-четвёртых, про безоружных людей в апреле - очередная ложь. Проявите свой журналист кий талант, погуглите 28 апреля 2014 года, когда на сторонников Евромайдана напала группа провокаторов с палками, арматурой и ещё Бог знает чем. Ну да, с Вашей точки зрения, это же диалог, проба защитить свои интересы.
В-пятых, чтоб Вы знали, те, кого Вы так открыто защищаете в своих трогательных постах про справедливость, призывают к сепаратизму в нашей с Вами стране, на секундочку. И Вы конечно, можете сказать, что это очередная утка и провокация. Но вот мне лично интересно, когда "брат" будет со своими танками стоять у наших с Вами ворот, Вы так же будете брехать, что Вам указывает старина Эрни, или совесть всё же проснётся? Как бы вот только не было поздно

понедельник, 14 июля 2014 г.

Валерия Ильинична Новодворская из Барановичей


Вы все дураки и не лечитесь! Одна я умная в белом пальто стаю красивая!
Валерия Ильинична вы самая лучшая.
Некому нас больше защищать.
Спасибо за всё.
Вверху фотошоп внизу оригинал.